Віталь Рымашэўскі: “выбары” ужо зараз не з’ўляюцца свабоднымі і дэмакратычнымі
Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі пракаментаваў прызначэнне “парламенцкіх выбараў” у краіне на 23 верасня 2012 года.
“У сувязі з тым, што на момант прызначэння “выбараў” ніводнае з прынцыповых патрабаванняў уладамі так і не было выканана (у турмах па-ранейшаму сядзяць палітвязні, у выбарчае заканадаўства няўнесеныя змены, сродкі масавай інфармацыі, грамадскія арганізацыі і палітычныя партыі не маюць магчымасці свабодна дзейнічаць і г.д.), гэтыя выбары ўжо сёння можна прызнаваць несвабоднымі і недэмакратычнымі і не чакаць афіцыйнага цыркавого дзеяння 23-24 верасня”, – адзначыў ён.
“Я заклікаю ўсе дэмакратычныя сілы Беларусі ўжо сёння даць супольную ацэнку гэтым “выбарам”. І гэтая супольная заява мусіць у першую чаргу быць скіраваная да беларускага грамадства. Яна мусіць стаць глебай аб’яднання усіх сілаў, якія дзейнічаюць не пад кантролем уладаў”, – лічыць Віталь Рымашэўскі.