У Менску прайшла заключная з серыі партыйная школа для актывістаў БХД (Фота)
16-17 чэрвеня ў Менску адбылася партыйная школа для актывістаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Менску і Менскай вобласці. Удзел у ёй узялі агулам каля 20 чалавек з Салігорску, Слуцку, Барысава, Маладэчна, Жодзіна. Акрамя сябраў БХД з Менску і Менскай вобласці прысутнічалі таксама актывісты з Бабруйску, Віцебску, Гомеля.
Падчас навучання прайшлі лекцыі і семінары па дзейнасці палітычных партый у Беларусі, арганізацыі і планаванні лакальных кампаній, а таксама па працы ў сацыяльных сетках і напісанні прэс-рэлізаў. У якасці трэнераў выступілі сябры ўправы і адукацыйнай камісіі БХД Дзяніс Садоўскі, Зміцер Кухлей, Алесь Шамякін і Валерыя Чарнаморцава.
Нагадаем, партыйныя школы БХД прайшлі Гародні, Менску, Гомелі, Віцебску, Берасці, а таксама ў Бабруйску для актывістаў БХД Магілёўшчыны.
Галоўнай адметнасцю гэтага цыклу партыйнага навучання з’яўляецца скіраванасць на планаванне і правядзенне лакальных кампаніяў на мясцовым узроўні.