У Берасці будуць збіраць подпісы за змену заканадаўства аб абортах (фота)
У Кобрыне 16 чэрвеня прайшла абласная справаздачная канферэнцыя аргкамітэту па стварэннні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. У ёй удзельнічала каля 25 чалавек з Баранавічаў, Берасця, Кобрына і Пінска.
Прысутчніалі таксама сустаршыні БХД Віталь Рымашэўскі і Георгі Дзмітрук, берасцейскі абласны каардынатар Зміцер Шурхай і іншыя. Падчас сустрэчы Віталь Рымашэўскі і Георгі Дзмітрук распавялі пра палітычную сітуацыю ў краіне і акалічнасці беларускай палітыкі.
Таксама удзельнікі зацвердзілі тактыку дзеяння абласной філіі БХД на бліжэйшую перспектыву: удзел у байкоце “выбараў”, павелічэнне колькасці прыхільнікаў і актывістаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і іншае. У межах кампаніі “Моцная сям’я – моцная Беларусь” запланаваны збор подпісаў за ўнясенне зменаў у заканадаўства аб абортах, якія пазней будуць перададзеныя ў парламент, бо ўвосені намечаны разгляд гэтага пытання ў Палаце прадстаўнікоў.
Таксама 16 чэрвеня адбыўся сход берасцейскай арганізацыі Маладых хрысціянскіх дэмакратаў, на якім было абрана кіраўніцтва МХД у Берасцейскай вобласці на чале з Яўгенам Хазіахметавым. Таксама берасцеская Моладзь БХД зацвердзіла праграму сваіх дзеянняў на бліжэйшы час, якая, сярод іншага, уключае правядзенне шэрагу грамадска-палітычных акцый.