У Горадні прайшоў справаздачны сход абласной арганізацыі БХД (фота)
У Горадні 17 чэрвеня прайшоў справаздачны сход мясцовага абласного аддзялення аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя.
Удзельнікі сходу абмеркавалі бягучую сітуацыю ў краіне і распланавалі сваю дзейнасць на бліжэйшую перспектыву, перадусім у межах кампаніі байкоту і кампаніі за сямейныя каштоўнасці.
Таксама 17 чэрвеня адбыўся сход Маладых хрысціянскіх дэмакратаў, якія таксама запланавалі правядзенне шэрагу акцый за байкот “выбараў” і за сяменйыя каштоўнасці.