Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты ўшанавалі памяць Васіля Быкава (фота)
Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты 19 чэрвеня ўшанавалі памяць беларускага пісьменніка Васіля Быкава, якому б у гэты дзень споўнілася б 88 гадоў.
Прадстаўнікі МХД наведалі Ўсходнія могілкі ў Менску, дзе пахаваны літаратар, і ўсклалі кветкі да яго магілы.
“Васіль Быкаў – гэта вялікі беларускі пісьменнік, выбітная і знакавая постаць беларускай культуры і беларускага нацыянальнага Адраджэння. На жаль, яго імя, ягоная спадчына дагэтуль неўшанаваныя годным чынам у Беларусі, якую ён так любіў і якую мусіў пакінуць у апошнія гады свайго жыцця”, – адзначыла кіраўніца моладзі БХД Марына Хоміч.