У Гародні ў чарговы раз перанеслі суд над святаром (фота)
У судзе Ленінскага раёна Гародні 22 чэрвеня прайшло чарговае пасяджэнне па справе святара Мікалая Гайдука, які адмаўляецца другі раз ў жыцці рабіць дакталаскапію пальцаў рук. Журналістаў з фотаапаратамі і відэаапаратурай ахова ў залу пасяджэння не прапусціла.
Прыехаўшы адмыслова на суд ў Гародню, сустаршыня аргкамітэту па заснаванні партыі БХД Беларусі Віталь Рымашэўскі спрабаваў даць судовай справе цывілізаваны накірунак. “Ён абараняў правы журналістаў, падтрымваў айца Мікалая, вернікаў, тлумачыў абсурднасць справы з хрысціянсках, маральных, этычных пазіцый. Спадара Віталя разумелі верныя, святары, журналісты. Глухімі да доказаў Рымашэўскага пазасталіся толькі ахоўнікі”, – паведамляе прэсавая служба Гарадзенскай арганізацыі БХД.
Пасля некалькіх перапынкаў суддзя Ксенія Стасюкевіч прыняла рашэнне аб адпраўцы адміністратыўнага пратакола, складзенага ўчастковымі невядома як і з памылкамі, на дапрацоўку. Чым скончыцца гэты суд згадаць цяжка.