У Беларусі з’явіўся новы палітвязень

23 чэрвеня 2012 11:16  |  Палітыка

21 чэрвеня ў Горадні быў затрыманы і ўзяты пад варту журналіст Андрэй Пачобут. Падствай для гэтага стала крымінальная справа па ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэксу (паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспблікі Беларусь), узбуджаная Следчым камітэтам па Гарадзенскай вобласці згодна з матэрыяламі праверкі, праведзенай абласным упраўленнем КДБ.

 

Па выніках праверкі ўпраўленне КДБ зрабіла выснову, што ў шэрагу публікацый Андрэя Пачобута на некаторых інтэрнет-рэсурсах утрымліваюцца “паклёпніцкія выказванні адносна А. Лукашэнкі”.

 

У адпаведнасці з санкцыяй часткі 2 артыкула 367 КК, Андрэю Пачобуту пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

 

Зараз журналіст адбывае пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на 2 гады згодна з прысудам, вынесеным 5 ліпеня 2011 года судом Ленінскага раёна Гродна за паклёп у адносінах да прэзідэнта (частка 1 артыкула 367 Крымінальнага кодэкса).

Лісты і тэлеграмы можна адпраўляць на адрас:

 

230023, Горадня, вул. Кірава, 1, следчая турма № 1.

Болей навін