Чарговая хваля вандалізму ў Мазыры: апаганеныя адразу два храмы (фота)

26 чэрвеня 2012 17:19  |  Галоўныя навіны

Шакуючае здарэнне: у Мазыры вандалы апаганілі царкву Святога Сергія Раданежскага. Зламыснікі пазьдзекваліся з праваслаўных каштоўнасцяў у ноч на 26 чэрвеня. Пракраўшыся ў храм праз акно, невядомыя ўчынілі сапраўдны пагром: пашкодзілі іконы, крыжы і іншую царкоўнае начынне …

 

Сляды злачынствы прыхаджане выявілі раніцай. Па факце Мазырскі раённы аддзел Следчага камітэта РБ узбудзіў крымінальную справу па артыкуле 341 «Апаганьваньне будынкаў і псаванне маёмасці».

 

Гэтай жа ноччу, як высветлілася, вандалы пагаспадарылі і на тэрыторыі Свята-Міхайлаўскага кафедральнага сабора. Цэглай яны пабілі акно і пакінулі сатанінскія знакі і надпісы …

 

“Праваслаўных Гомельшчыны засмучае, што знаходзяцца “адважныя”, якія маюць смеласць сваімі дзеяннямі таптаць працу многіх людзей па аднаўленні духоўнасці і маральнасці ў горадзе, раёне, вобласці. Вернікі перакананыя, што пакаранне за учыненае – непазбежна, бо апостал Павел у лісце да Галатаў кажа: “Ня крывеце душою: Бог паганьбёны ня бывае. Што пасее чалавек, тое і сажне”, – распавёў tomin.by кіраўнік інфармацыйнага аддзела Гомельскай епархіі протаіерэй Алег Кастрама.

 

На царкву Святога Сергія Раданежскага вандалы замахваюцца не ўпершыню. У сакавіку гэтага года сцены храма размалявалі перавернутымі крыжамі і “распісалі” богазьняважлівымі надпісамі. Падазраванага ў злачынстве затрымалі ў траўні. Васемнаццацігадовых хлопец, зрэшты, спісаў усё на кепскае ўздзеянне алкаголю, адмаўляючы якія-небудзь антыхрысціянскія матывы.

 

Апаганьваньне храмаў у Мазыры лічыцца ці ледзь не самай галоўнай сумнай традыцыяй сталіцы Палесся. Спачатку мясцовыя сатаністы пакідалі “лічбы д’ябла” і сатанінскія крыжы.

 

А ў 2006 годзе яны ад “бяскрыўдных” пентаграмы і лічбаў перайшлі да больш радыкальных захадаў. Спачатку спалілі царкву Святога Георгія Пераможцы, а праз тры месяцы спрабавалі зладзіць пажар у мясцовым касцёле. Але іх затрымалі. На лаве падсудных тады апынуліся трое мясцовых хлопцаў і дзяўчына. Выразна растлумачыць, навошта яны апаганьвалі і падпальвалі храмы, яны не змаглі. Суд вынес суровыя прысуды: двое атрымалі па 7 гадоў, яшчэ двое – па 7,5 гадоў турмы.

 

 

 

 

 

Сожженная церковь Святого Георгия Победоносца

 

 

Сожженная церковь Святого Георгия Победоносца

 

Сожженная церковь Святого Георгия Победоносца

 

Сожженная церковь Святого Георгия Победоносца

 

Сожженная церковь Святого Георгия Победоносца

 

Сожженная церковь Святого Георгия Победоносца

 

Болей навін