ПА АБСЭ заклікае ўлады зарэгістраваць БХД

28 чэрвеня 2012 08:11  |  Галоўныя навіны

Парламенцкая асамблея АБСЕ заклікае МФХ адмовіцца ад правядзення чэмпіянату ў 2014 годзе ў Беларусі.

 

Як паведамляе сакратарыят Парламенцкай асамблеі, больш за 60 парламентарыяў з 21 дзяржавы – удзельніцы ПА АБСЕ сталі суаўтарамі праекта рэзалюцыі, якая рэкамендуе адмовіцца ад правядзення Чэмпіянату свету па хакеі на лёдзе ў 2014 годзе ў Беларусі ў тым выпадку, калі ўлады не вызваляць усіх палітычных зняволеных, якiя ўтрымлiваюцца пад вартай. Праект рэзалюцыі будзе разгледжаны на сесіі ПА АБСЕ ў Манака 05/09 ліпеня.

 

Рэзалюцыя заклікае беларускія ўлады вызваліць і апраўдаць усіх палітычных зняволеных, а таксама паважаць вяршэнства закона, свабоду сродкаў масавай інфармацыі і свабоду перамяшчэння.

 

Праект рэзалюцыі настойліва заклікае ўрад у Менску пакласці канец ўціскам і пераследам у дачыненні да прафсаюзаў, незалежных СМІ і праваабаронцаў; адмяніць хатні арышт, накладзены на выпушчаных з турмаў палітычных зняволеных; дазволіць правядзенне міжнароднага расследавання па сцвярджэннях аб катаваннях у турмах; дазволіць прадстаўнікам ПА АБСЕ наведваць палітычных зняволеных; вярнуцца да разгляду заявак на рэгістрацыю партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” і няўрадавай праваабарончай арганізацыі “Вясна”, якім неаднаразова было адмоўлена ў рэгістрацыі без належных падставаў.

 

“У хакеі за бойку вы атрымліваеце пяціхвілінны штраф, у Беларусі – пяць гадоў за мірную маніфестацыю, – заявіў Тоні Лойд (Вялікабрытанія). – У перыяд, калі краіны робяць больш жорсткімі санкцыі ў дачыненні да Беларусі, было б зусім няправільна з нашага боку падарваць дадзеныя намаганні і узнагародзіць рэпрэсіўныя паводзіны Менска правядзеннем міжнароднага мерапрыемства і звязаным з ім фінансавым прыбыткам “.

 

У 2010 годзе Лойд узначальваў місію АБСЕ па назіранні за выбарамі ў Беларусі, у ходзе якіх сотні пратэстуючых, уключаючы актывістаў апазіцыі і журналістаў, падвергнуліся масавым арыштам, некаторыя з якіх знаходзяцца і ў цяперашні час у турме. З 2010 года былі праведзены новыя арышты і вынесеныя прысуды, у тым ліку і ў дачыненні да вядучага праваабаронцы Алеся Бяляцкі, якога прысудзілі да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі за ўхіленне ад выплаты падаткаў, звязанае з яго прафесійнай дзейнасцю ў праваабарончым цэнтры “Вясна”.

 

Парламенцкая Асамблея АБСЕ складаецца з 320 парламентарыяў з 55 дзяржаў Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Паўночнай Амерыкі. Асамблея падае платформу для міжпарламенцкай дыпламатыі, вядзе назіранне за выбарамі і умацоўвае міжнароднае супрацоўніцтва для выканання абавязацельстваў па палітычных, эканамічных і экалагічных пытаннях, а таксама бяспекі і правах чалавека.

Болей навін