Віцебскай актывістцы БХД Семенчуковай далі 10 сутак: яна абвяшчае галадоўку

05 ліпеня 2012 15:59  |  Галоўныя навіны

У Віцебску актывістку аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Алену Семенчукову 5 ліпеня асудзлі на 10 сутак. Пра гэта паведаміла віцебская абласная каардынатарка БХД Таццяна Севярынец.

 

Вырак вынесла суддзя Іна Валераўна Грабоўская, якая за дзень да таго асудзіла маладафронтаўца Яўгена Гуцалава. Такому рашэнню суддзі былі здзіўленыя нават міліцыянты Зайцаў і Ражкоў, якія затрымлівалі актывістку.

 

Сваё рашэнне Грабоўская патлумачыла тым, што гэта ўжо другое за год затрыманне Семенчуковай і што яна нідзе не працуе і не вучыцца (насамрэч, Алена ў гэтым годзе збіраецца паступаць у ВНУ). Алена Семенчукова паведаміла, што як только паынецца ў ІЧУ, абвесціць галадоўку.

 

Нагадаем, што актывістку БХД затрымалі 29 чэрвеня. У яе заплечніку міліцыянты знайшлі ўлёткі за “байкот” выбараў.

Болей навін