Мітрапаліта Філарэта выпісалі са шпіталю
Мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі 8 ліпеня выпісалі з гомельскай гарадской бальніцы хуткай дапамогі. Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы раніцай накіраваўся ў Менск, паведамілі ў гомельскай бальніцы. Па словах медыкаў, крытычнага стану ў мітрапаліта Філарэта не было.
Пра гэта паведаміў галоўны лекар гомельскай бальніцы хуткай дапамогі Мікалай Цішко, перадае Telegraf.by.
8 ліпеня, у 5-ю нядзелю па Пяцідзесятніцы, Мітрапаліт Філарэт маліўся за Боскай літургіяй у кафедральным Свята-Духавым саборы Менска. За набажэнствам Патрыяршы Экзарх прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн.
Пасля заканчэння літургіі Уладыка Мітрапаліт павіншаваў духавенства і вернікаў з нядзельным днём.
«Мы радуемся таму, што гэтыя светлыя дні мы сустрэлі ўрачыста і праслаўлялі Уваскрослага Госпада і спявалі Яму. Дзякую вас за малітву, за стараннасць, за прысутнасць на Боскіх службах», – сказаў Мітрапаліт Філарэт.
Уладыка Экзарх звярнуў увагу на тое, што ў саборы знаходзілася мноства дзяцей разам з бацькамі. «І вось гэтых малых дабраслаўляю. Жадаю, каб яны ўзрасталі пад вашым мудрым кіраўніцтвам. І мы разам з малымі будзем ўзрастаць і прымудраюцца. Барані вас Бог!»- сказаў ён на заканчэнне.