У Слоніме назіральнікаў ад БХД двойчы не пусцілі на паседжанне акруговай выбарчай камісіі

11 ліпеня 2012 14:11  |  Галоўныя навіны

Сёння, 11 ліпеня, раніцай кіраўнік слонімскай суполкі БХД Іван Бедка наведаў мясцовы райвыканкам, дзе напісаў скаргу на ўпраўляючую справамі райвыканкама, а цяпер ужо старшыню Слонімскай выбарчай акруговай камісіі № 58 Алену Мачаліну, якая 10 ліпеня праігнаравала прысутнасць наглядальнікаў  ад выбаршчыкаў на першым пасяджэнні камісіі.

 

У скарзе Іван Бедка паведаміў, што ён і Віктар Марчык, маючы на руках пратаколы з подпісамі выбаршчыкаў аб вылучэнні іх на пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі, звярнуліся да Алены Мачалінай наконт прысутнасці на камісіі, а яна, ведаючы, калі адбудзецца пасяджэнне камісіі, проста праігнавала іхнюю там прысутнасць, паведаміўшы, што сама не ведае, калі адбудзецца камісія. Калі сябры згуртавання пакінулі райвыканкам, праз гадзіну пачалося пасяджэнне камісіі, дзе Мачаліна ізноў была абрана старшынёй.

 

Іван Бедка зрабіў заўвагу, што спадарыня Мачаліна абыякава адносіцца да сваіх службовых абавязкаў і паставіў пытанне: чаму арганізацыя выбараў праходзіць у такой засакрэчанасці. 

Болей навін