Яўгену Васьковічу двойчы прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні
Сябру Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, палітвязню Яўгену Васьковічу двойчы прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні. Пра гэта ён паведаміў у лісце да сябраў БХД з Бабруйску.
Пісаць прашэнні Васьковіч адмовіўся, бо “мой гонар і гонар маёй Айчыны даражэй за ўсё”. “Галоўнае – годнасць, астатняе – пыл”, – адзначыў ён.
Палітвязень адзначыў, што не можа паступаць іначай, і верыць, што Бог на яго баку.
Яўген Васьковіч таксама паведаміў, што здароўе ў яго добрае, а настрой файны, прасіў не хвалявацца за яго.
Скончыў ліст Яўген словамі, прамоўленымі ім на судзе ў траўні 2011 года: “Я – ліцвін. Мой святы абавязак — бараніць нацыянальныя беларускія каштоўнасці. За іх я ўмерці гатовы, бо жыцьцё кароткае, а радзіма вечная. Жыве Беларусь!” Сum Domino ad omnia paratus”.