Жыхар Магілёва пра байкот выбараў: Гэта адзін з варыянтаў выказаць сваю пазіцыю (аўдыё)
Калі вам прапануюць байкатаваць парламенцкія выбары, як вы на гэта адрэагуеце? На пытанне адказвалі жыхары Магілёва:
— Толькі байкатаваць. Я не думаю, што ў гэтай дзяржаве нешта зменіцца на працягу дзесяці гадоў. Пакуль хлопца вядомага не прыбяруць. Для мяне нашы выбары — здзек над людзьмі.
— Стаўлюся нейтральна да гэтага. Я не бачу сэнсу байкот праводзіць і не бачу сэнсу ў гэтых выбарах наогул. Гэта проста фарс. Трэба ўсю краіну мяняць паглыбей. Дужа шмат трэба мяняць у краіне.
— Я не буду нічога байкатаваць. Пайду галасаваць. Навошта байкатаваць такое? Народ жа павінен нешта выбраць. Нехта спрабуе навязаць сваё меркаванне. Кожны сам вырашыць, байкатаваць яму ці ісці галасаваць.
— Я проста не пайду туды і ўсё. Няма ж выбараў. Вы што смеяцеся, ці што? Якія выбары? Вы ж, напэўна, ведаеце любімую показку Лукашэнкі. Пра тое, як ён плыў у чоўне разам з Клінтанам ды Пуціным. Калі яны вырашалі, каму веславаць. Прапанаваў Лукашэнка выбары правесці. Дык за яго прагаласавала дзесяць чалавек, а за тых двух па адным голасе было.
— Я на выбары наогул не хаджу. Я не бачу рэальнай працы ад 110 чалавек. Выбаршчыкі нават не ўяўляюць, за каго галасуюць. У гэтым і хаваецца наша бяда. Ну, а што байкот? Без парламента жыць жа нельга. Гэта нонсэнс у ХХІ стагоддзі.
— Я б проста пайшла б. Не стала б пра гэта слухаць. Я напэўна задаволеная ўрадам, парламентам.
— Дык я не пайшоў бы і не пайду. Ад майго голасу нічога не зменіцца. Нашай дзяржаве верыць нельга. Людзі ў нас усе працуюць, але не зарабляюць. Цэны растуць, а заробкі стаяць. Людзі патроху апускаюць рукі. Толку выбіраць, калі за нас ужо выбраў нехта.
— Ай, не. Гэта ўсё ж наш грамадзянскі абавязак. Таму трэба ісці на выбары.
— Я бы пагадзіўся з імі. Гэта адзін з варыянтаў выказаць сваю волю, сваю пазіцыю.
— Адмоўна. Я ім, гэтым балбатунам, не веру. Я давяраю ўладзе прэзідэнта. А астатнія для мяне пустыя людзі. Пайду на выбары, вядома, толькі хвароба спыніць.
— Нават нічога не магу сказаць на гэты конт. Апошні часам на выбары не хаджу. Я нікому нічога не раю. Толькі ад сябе кажу. Я на гэта не пайду. Слаба верыцца ў іх вынікі.