Сайт кампаніі Байкоту другі раз за тыдзень падвергся DDOS-атацы

16 ліпеня 2012 16:23  |  Палітыка

Сайт кампаніі Байкоту bajkot.org 16 ліпеня другі раз за тыдзень падвергся DDOS-атацы. У першы раз атаку атрымалася нейтралізаваць даволі хутка, але ў другі раз – атака была больш моцнай і сайт пэўны час быў недасяжны. Аднак і з ёй адміністратары справіліся. Зараз сайт bajkot.org працягвае сваю працу.

 

“Гэтыя атакі – відавочны знак таго, што кампанія байкоту зрывае планы ўладаў па легітымізацыі рэжыму праз “выбары”. Аднак і наш сайт, і мы й надалей будзем працягваць працу па дасяненні да грамадзянаў інфармацыі аб адсутнасці ў краіне “выбараў” і неабходнасці байкатаваць той выбарчы фарс, які прызначаны на 23 верасня”, – адзначыў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

 

Нагадаем, што сустаршыня аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі і адказны сакратар Дзяніс Садоўскі 16 ліпеня звярнуліся ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў з просьбай патлумачыць, якім чынам грамадзяне Беларусі могуць заклікаць да байкоту выбараў.

Болей навін