Напярэдадні візіту Мядзведзева Яроменка пасадзілі на 15 сутак, Васільева – на 12

17 ліпеня 2012 17:35  |  Галоўныя навіны

Затрыманых 17 ліпеня “маладафронтаўцаў” Уладзімера Яроменку і Рамана Васільева даставілі ў суд Кастрычніцкага раёна Менска. Непаўнагадовага Рамана Пратасевіча, затрыманага разам з імі, адразу ж адпусцілі.

 

Іх абвінавачваюць у брыдкаслоўі. Нібыта ў 7-40 раніцы яны лаліся матам на вуліцы Бабруйскай. Між тым, праваабаронцы звязваюць іх затрыманьне ў сувязі з плануемым візітам у Беларусь кіраўніка расейскага ўраду Дзьмітрыя Мядзьведзева.

 

Праваабаронцам паведамляюць, што актывістка Кася Галіцкая, якая прыехала ў Дом Правасуддзя падтрымаць юнакоў, таемным чынам знікла з памяшкання, яе тэлефон не адказваў.

 

Суддзя Лапко пакарала Рамана Васільева арыштам на 12 сутак. Сведкамі выступілі супрацоўнікі міліцыі Цюніс і Драздоў. Затым Уладзіміра Яроменку пакаралі арыштам на 15 сутак.

 

Касю Галіцкую будуць судзіць 18 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёна.

Болей навін