Галоўурач Багушэўскага шпіталю пагражае знішчыць актывіста БХД

19 ліпеня 2012 16:19  |  Палітыка

Галоўны ўрач Багушэўскага абласнога сухотнага шпіталю ў Віцебскай вобласці Наталля Лясная выклікала да сябе сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Валера Ганчарэнку, які з’яўляецца пацыентам шпіталю. Падчас размовы яна пагражала яму фізічнай расправай: абяцала знішчыць яго за хвалю публікацый у СМІ аб умовах лекавання ў лякарні.

 

Яна таксама заявіла, што менавіта сябар БХД падбухторыў яшчэ аднаго пацыента шпіталю Мікалая Такаровіча да галадоўкі. У сувязі з гэтым яна паабяцала знайсці на іх абодвух управу – змясціць у псіхіятрычнае адддзяленне. Пра гэта Валер Ганчарэнка паведаміў віцебскай абласной каардынатарцы БХД Таццяне Севярынец.

 

“Што хочуць, тое і робяць. Урачы лякарні адчуваюць сваю поўную беспакаранасць і зусім распусцілі рукі. Яны забыліся, што з’яўляюцца ўрачамі, забыліся на клятву Гіпакрата, якую яны давалі. Мала таго, што хворыя на сухоты і так знаходзяцца ва ўмовах блізкіх да турэмных, дык да іх яшчэ і такое самае стаўленне. У гэтай малой кроплі адлюстроўваецца цалкам сітуацыя ў краіне: бесчалавечнасць, беззаконне, жорсткасць”, – адзначыла Таццяна Севярынец.

 

Нагадаем, што пацыент шпіталю Мікалай Такаровіч 17 ліпеня абвясціў галадоўку. Напрыканцы 2011 года галадоўку абвясціў сам Валер Ганчарэнка, пасля чаго быў змешчаны ў псіхіятрычнае аддзяленне.

Болей навін