У Менску прайшла вечарына салідарнасці з палітвязнямі (фота)

20 ліпеня 2012 10:45  |  Галоўныя навіны

У Мінску адбыўся вечар салідарнасці са Зміцерам Дашкевічам, арганізаваны сябрамі БХД. Некалькі дзясяткаў палітыкаў, грамадскіх актывістаў, праваабаронцаў ды музыкаў завочна павіншавалі зняволенага лідара Маладога Фронту з днём нараджэння.

Напачатку імпрэзы прысутным быў прадэманстраваны фільм пра палітычнага вязня. Пасля гэтага ўдзельнікі вечарыны правялі супольную малітву ды падзяліліся цёплымі словамі на адрас імянінніка.

Гаворыць палітык Лявон Баршчэўскі– Мы верым у такіх людзей, як Зміцер. Дзесяць дзён таму вучні нашага ліцэя сустракаліся з Тадэвушам Мазавецкім, Генрыкам Вуйцам. Яны задавілі пытанне: «Што можа моладзь зараз рабіць, у гэтай сітуацыі, калі на караню спрабуюць усё задушыць?» Гэтыя легендарныя людзі сказалі, што трэба распаўсюджваць інфармацыю пра тых, хто сёння сядзіць і хто сядзеў раней. Асабіста лічу, што Зміцер Дашкевіч з Богам у сердцы і ён пераможа. Якая будзе біяграфія ў Колі Лукашэнкі праз 10 год, якая біяграфія ёсць у Зміцера. 

Завочна павіншаваць Зміцера Дашкевіча апроч іншых прыйшлі Аляксандр Казулін, Віталь Рымашэўскі, Уладзімір Халіп, Вольга Завадская, Андрэй Бандарэнка ды шэраг нядаўніх палітычных вязняў.

У пятніцу асуджанаму на два гады палітыку спаўняецца 31 год. Чарговы раз свята моладзевы лідар сустрэне ў карцэры Глыбоцкай папраўчай калоніі, дзе адбывае сваё ужо другое турэмнае пакаранне.

З мінулай пятніцы Дашкевічу пагражае новы тэрмін зняволення. Выказаць сваё стаўленне да гэтага і павінны ўдзельнікі вечарыны, гаворыць актывістка Ганна Шапуцька.

– Мы запрашалі ў гэты раз не палітыкаў, а паспрабавалі запрасіць нашу інтэлігенцыю. Мы хочам такім чынам павіншаваць Дашкевіча, каб кожны выказаў думку наконт таго, што адбываецца са Змітром і наогул у Беларусі. Хочам падпісаць петыцыю пад патрабаваннем вызвалення і гэтую петыцыю пасля размясціць он-лайн, каб людзі падпісываліся. 

У 2007 Малады Фронт віншаваў з Днём нараджэння свайго зняволенага лідара аўтапрабегам салідарнасці. У мінулым годзе акцыя гэтымі днямі адбылася ля сценаў Горацкай калоніі, дзе тады трымалі арыштаванага напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў Дашкевіча.

Болей навін