Актывістам БХД працягваюць адмаўляць у правядзенні пікетаў за байкот (фота)
Чарговыя адмовы на правядзенне пікетаў за байкот парламенцкіх выбараў у Менску атрымала кіраўнік Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марына Хоміч.
Яна замаўляла пікеты на 28 ліпеня на па адрасе праспект Незалежнасці, 21 і на 31 ліпеня па адрасе вуліца Жылуновіча, 4. Аднак абодва пікеты гарадскія ўлады забаранілі.
Адмовы падпісаў намеснік старшыні Менгарвыканкаму Ігар Карпенка.