У Берасці распаўсюдзілі некалькі тысяч улётак за Байкот (фота)
Брэсцкая дэмакратычная кааліцыія “Спадчына” працягвае актыўную інфармацыйную кампанію па байкоце “парламенцкіх выбраў”. Сябрамі кааліцыі днямі ў гарадзкіх раёнах Кавалёўка і Вулька былі распаўсюджаныя тысячы ўлётак з заклікам да байкоту.
Альтэрнатыўная інфармацыя аб г.зв. “выбарах” і іх байкоце з падтрымкай віталася берасцейцамі. І ў далейшым інфармацыйная кампанія будзе працягнутая, паведамляе прэс-сакратарыят кааліцыі “Спадчына”.
Нагадаем, што ў Берасцейскую дэмакратыную кааліцыю “Спадчына” ўваходзяць берасцейскія арганізацыі БХД, БСДП (Народная Грамада), “Еўрапейской Беларусі”, РГА “Перспектыва”.