БХД распачала правядзенне пікетаў за Байкот “выбараў” (відэа, фота)
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя 31 ліпеня ў межах кампаніі “Байкоту” распачала ставіць пікеты за Байкот “парламенцкіх выбараў”.
Так, першы пікет пад сцягам БХД быў праведзены ў гадзіну пік 31 ліпеня ля ўваходу на Камароўскі рынак. Падчас пікеты актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, у тым ліку сустаршыні аргкамітэту Віталь Рымашэўскі і кіраўніца Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марына Хоміч, распавядалі мінакам пра сітуцыю ў краіне, пра “выбары”, пра палітвязняў, а таксама збіралі подпісы за вызваленне ўсіх палітвязяняў. Людзі актыўна падыходзілі да пікетчыкаў і з задавальненнем ставілі подпісы, далучаліся да кампаніі Байкоту і БХД.
Наступны пікет за Байкот выбараў распачнецца на тым самым 1 жніўня аб 11-й гадзіне.
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя заклікае ўсе грамадскія арганізацыі і палітычныя партыі, а таксама неабыякавых людзей далучыцца да Байкоту “выбараў”, і замест збору подпісаў за кандыдатаў, замест легалізацыі існага рэжыму, збіраць подпісы за вызваленне палітвязняў. Сайт кампаніі байкоту: bajkot.org, bchd.info, тэлефон +375 29 1673435.