Актывісты “Еўрапейскай Беларусі” далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)

01 жніўня 2012 13:37  |  Галоўныя навіны

У Мінску 1 жніўня каля галоўнага ўваходу на Камароўскі рынак адбыўся чарговы пікет аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” за Байкот “выбараў”. На гэты раз да пікету далучыліся актывісты кампаніі “Еўрапейская Беларусь”, у тым ліку былы палітвязень Сяргей Казакоў.

 

Мерапрыемства праходзілі пад пільнай увагай асоб у цывільным, у тым ліку здымалася на відэа. Падчас пікету актывісты БХД і “Еўрапейскай Беларусі” заклікалі грамадзян не хадзіць на выбары 23 верасня, а таксама збіралі подпісы за вызваленне палітвязняў.

Побач з пікетам БХД адбываўся пікет кампаніі “Гавары праўду!”, якая заклікала да ўдзелу ў выбараз, аднак менавіта пікет БХД прыцягнуў найбольшую ўвагу сілавых структур, якія на чале з намеснікам начальніка Савецкага РАУС Мінску спрабавалі забараніць яго правядзенне. Яны спасылаліся на тое, што, па заканадаўстве, падчас збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам не маюць права збіраць подпісы за што-небудзь яшчэ, а таксама заклікаць грамадзян да байкоту выбараў.

Аднак ні яны, ні прадстаўніца акруговага выбаркама, якая прыбыла на месца правядзення пікетаў, не змаглі назваць канкрэтны артыкул, у якім бы пра гэта гаварылася. У сувязі з гэтым пікет БХД працягнуўся. Па словах Марыны Хоміч, дадзеная спроба разагнаць пікет з’яўляецца доказам таго, што беларускія ўлады баяцца менавіта байкоту “парламенцкіх выбараў”, а не тых, хто ў іх удзельнічае.

У сваю чаргу актывіст “Еўрапейскай Беларусі”, памілаваны фігурант “справы 19 снежня” Сяргей Казакоў адзначыў, што падтрымлівае любыя акцыі ў падтрымку зняволеных апазіцыянераў. “Палітвязням патрэбна наша салідарнасць. Яна іх вельмі падтрымлівае”, – сказаў ён.

 

Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" далучыліся да пікетаў БХД за Байкот (фота)

Болей навін