Юры Хашчавацкі: няма падставаў спадзявацца на сумленныя выбары (відэа)
Беларускі кінарэжысёр Юры Хашчавацкі патлумачыў, чаму ён выступае за Байкот. Паводле яго словаў, у краіне выбараў няма з 1996 года, а ў выніку імітацыі выбарчага працэсу, якая існуе ў Беларусі, у так званы парламент трапляюць адны лізаблюды.
Пры гэтым, адзначыў рэжысёр, чакаць, што нешта зменіцца ў гэтым годзе, падставаў няма. “Якія могуць выбары, калі тут пануе гестапа?” – задаўся пытаннем ён.
Юры Хашчавацкі заклікаў грамадзян не галасаваць на “выбарах”, выхадзіць з афіцыйных прафсаюзаў, забіраць свае грошы з банкаў, уваходзіць у склад выбарчых камісій і гэтак далей і такім чынам супрацьстаяць рэжыму. “Гэта акупацыйны рэжым і ягоная мэта толькі захаванне гэтага рэжыму, бо ўлада для іх сёння – гэта грошы”, – падкрэсліў ён.