БХД правяла пікет за Байкот ля гіпермаркета “Материк” (фота, відэа)
Беларускія хрысціянскія дэмакраты 3 жніўня праводзяць пікеты за байкот і збіраюць подпісы за вызваленне палітвязняў ля буйных гіпермаркетаў Менска.
Так, адзін з пікетаў прайшоў ля гіпермаркету “Материк”, што на Каменный горцы. Людзі ахвотна ставілі подпісы за вызваленне палітвязняў, пагаджаліся, што ў краіне няма выбараў, і казалі аб неабходнасці байкоту рэжыму.
Разам з тым ахова гіпермаркету спрабавала забараніць правядзенне пікету, сцвярджаючы, што для гэтага неабходны адмысловы дазвол. Тым не менш, нягледзячы на перашкоды, пікет на пляцоўцы перад крамай працягнуўся.