Ярмошына баіцца байкоту

06 жніўня 2012 14:05  |  Палітыка

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына перакананая, што ацэнка АБСЕ «выбараў» у «парламент» будзе палітычнай, а не прававой.

 

«Гэтая ацэнка будзе, вядома ж, не прававая, а палітычная. Усё будзе залежаць ад таго, наколькі будзе задавальняць палітыкаў з Еўропы тая палітычная сітуацыя, якая складзецца ў Беларусі ў сувязі з «выбарамі» і ў паслявыбарчы перыяд», – заявілаЛідзія Ярмошына ў эфіры «Беларусь-1» у нядзелю.

 

Каментуючы ход выбарчай кампаніі, Л.Ярмошына сказала, што «выбары» «пакуль праходзяць вяла».

 

Яна таксама адзначыла, што ў кампанію па збору подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у «дэпутаты» уключыліся людзі, чыёй мэтай з’яўляецца байкот «выбараў».

 

«Пад гэтую пазітыўную кампанію збору подпісаў прыбудоўваюцца іншыя грамадзяне, якія маюць іншыя мэты – сарваць «выбары». Цалкам незаконна да пікетаў па збору подпісаў прыбудоўваюцца падобныя грамадскія дзеячы і агітуюць грамадзян, раздаюць друкаваную прадукцыю за байкот «выбараў», – падкрэсліла Л.Ярмошына.

Нагадаем, што большасць пікетаў за байкот «парламенцкіх выбараў» забараняюць, а прыхільнікі кампаніі падвяргаюцца рэпрэсіям.

Болей навін