Наста Палажанка: у нас галасы чуюць не на выбарчых участках, а на плошчах (відэа)

08 жніўня 2012 10:19  |  Палітыка

Намесніца лідара “Маладога Фронту” Наста Палажанка лічыць, што выбары з’яўляюцца іспытам для беларускага народу. “Гэта добры час прадэманстраваць, на што вартыя мы, ці мы ведаем, што такое годнасць і быць грамадзянінам сваёй краіны”, – заявіла яна.

 

Наста Палажанка назвала ўдзел у выбарах “самападманам”. Разам з тым яна заклікала вылучацца ва ўчастковыя камісіі і назіральнікамі на “выбары”, каб “спыніць беззаконне, каб на ўласныя вочы ведаць, што адбываецца ў краіне і распавядаць пра гэта сваім сябрам, каб быць адказным грамадзянінам сваёй краіны”.

 

Намесніца лідара МФ таксама адзначыла, што ня думае, што яе голас будзе ппачуты на выбарчым участку і таму яна не збіраецца ісці галасаваць. На яе думку, у нашай краіне можа быць пачуты толькі голас на плошчах. Апроч таго, яна прапанавала 23 верасня падтрымаць лістамі палітвязняў і і х сваякоў.

 

Болей навін