БХД вылучыла 10 “відавочцаў байкоту” ва ўчастковыя камісіі Слоніма

08 жніўня 2012 11:01  |  Палітыка

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя вылучыла ў склад участковых камісій Слоніма 10 відавочцаў Народнага байкоту.

 

“Мы вылучылі 10 чалавек, каб мець магчымасць ведаць сапраўдныя вынікі “выбараў” і не дпаусціць фальсіфікацый. Але хутчэй за ўсё нікога з іх не ўключаць, бо ў краіне выбараў няма. Мы нават ужо ведаем чалавека, які патрапіць у палатку. Яго ўжо нават звольнілі для гэтага з працы, а на яго месцы працуе іншы чалавек”, – адзначыў каардынатар БХД Іван Бедка.

 

Беларускай Хрысціянская Дэмакратыя прыняла рашэнне не ўдзельнічаць у выбарах, але, каб зафіксаваць факт Народнага Байкоту вылучае сваіх сябраў у склад “участковых камісій” і назіральнікамі на “выбарах”.

 

Нагадаем, што БХД таксама вылучыла 60 “відавочцаў байкоту” у склад участковых камісій Менска, 15 – Гомеля, 14 – Бабруйска.

Болей навін