Ніводнага з відавочцаў байкоту ад БХД не ўключылі ва ўчастковыя камісіі

13 жніўня 2012 11:14  |  Галоўныя навіны

Улады не ўключылі ніводнага са 171 відавочцаў Народнага байкоту ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў склад участковых камісій. Галоўнай мэтай прадстаўнікоў БХД павінна была стаць фіксацыя яўкі грамадзян на ўчастковыя ўчасткі.

 

“На мінулых “выбарах” нам атрымлівалася ўключыць у склад участковых камісій хаця б некалькіх сваіх прадстаўнікоў,  на гэтых жа – ніводнага. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што выбараў у краіне няма. Тое ж, што ўлады не даюць фіксаваць яўку, пацвярджае, што ўлады баяцца байкоту і робяць усё, каб яго схаваць”, – адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

 

Нагадаем, што Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя прыняла рашэнне не ўдзельнічаць у выбарах, але, каб зафіксаваць факт Народнага Байкоту вылучыла сваіх сябраў у склад “участковых камісій” і назіральнікамі на “выбарах”.

Болей навін