Заўтра суд над удзельнікамі пікетаў за байкот
Заўтра, 22 жніўня, у судзе Савецкага раёна Менска а 10:00 распачнецца суд над дзвюма актывісткамі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, якіх будуць судзіць за правядзенне пікетаў за байкот выбараў.
Сярод абвінавачванняў высунутых актывісткам – удзел у пікетах і збор подпісаў за вызваленне палітвязняў.
Запрашаем сябраў БХД, журналістаў і проста неабыякавых людзей прыйсці ў суд і падтрымаць актывістак.
22 жніўня, 10:00, суд Савецкага раёна Менска, Лагойскі тракт 3. Прыходзьце!