Генадзь Фядыніч: у Беларусі самыя “незалежныя” выбары (відэа)
Віцэ-прэзідэнт Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Генадзь Фядыніч заявіў, што ў Беларусі няма выбараў. “Гэта проста гульня ўлады з народам”, – сказаў ён.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў Беларусі самыя незалежныя выбары, бо ад выбаршчыкаў нічога не залежыць.
Адзначыўшы, што ў гэтым годзе байкот “выбараў” можа і не атрымацца такім маштабным, як хацелася б, Генадзь Фядыніч заявіў, што, калі кожны сумленны чалавек, не пойдзе на “выбары”, гэта будзе перамогай.