У Менску судзяць актывістак БХД (фотарэпартаж)
У Менску ў судзе Савецкага раёну абвешчаны перапынак у працэсе над актывісткамі аргкамітэту БХД Галінай Караженеўскай і Інай Лойкай, якіх вінавацяць у правядзенні пікетаў за байкот.
Першай у 10:00 была апытаная Галіна Каржанеўская, другой у 10:30 – Іна Лойка. Суддзя – Рэлява Аксана Анатолеўна.
Па словах адказнага сакратара БХД Дзяніса Садоўскага, падчас суду была заўважная незацікаўленасць суддзі ў разглядзе справы і наяўнасць ужо загадзя вынесенага прысуду. “Тым не менш, суддзя абвесціла перапынак, сказаўшы, што вынясе прысуд праз 1,5-2 гадзіны. Такім чынам, прысуду варта чакаць каля 12:30”, – сказаў ён.