Вольгу Кавалькову таксама не зарэгістравалі, але яна засведчыла фальсіфікацыі (фота)
Актывістку аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Вольгу Кавалькову, якая балатавалася па Шабаноўскай 91-й акрузе ў Менску, таксама не зарэгістравалі “кандыдатаў”.
Як і ў папярэдніх выпадках зачэпкай для нерэгістрацыі сталі выяўленыя праблемы ў падатковай дэкларацыі. Разам з тым адмова Вользе Кавальковай выпісана па выніках разгляду дакументаў нейкага Казлоўскага Паўла Паўлавіча.
Да таго ж, як адзначыла актывістка, ЦВК ужо выпусціў бюлетэнь па 91-й акрузе, у якім стаяць імёны чатырох кандыдатаў, хаця ў Вольгі Кавальковай ёсць яшчэ тры дні на абскарджванне рашэння ЦВК. Фота гэтага бюлетэню здолела зрабіць актывістка. “Я буду абскарджваць сваю нерэгістрацыю. Проста так я гэта не спушчу”, – сказала яна.