Cудзяць адказнага сакратара БХД Дзяніса Садоўскага

28 жніўня 2012 15:31  |  Палітыка

З 10-00 няма сувязі з адказным сакратаром аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Дзянісам Садоўскім. Ён павінен быў везьці наклад партыйнага бюлетэня “Крыніца” з інфармацыяй пра байкот выбараў. Пры абтэлефанаванні менскіх РАУСаў высветлілася, што ён знаходзіўся ў Фрунзенскім РАУСе, але на 16-00 яго ўжо там не было.

 

Пазней высветлілася, што адказнага сакратара БХД Дзяніса Садоўскага павезлі ў Фрунзенскі суд горада Менску, каб судзіць быццам бы за “дробнае хуліганства”. У суд паехалі сябры БХД на чале з сустаршынём БХД Віталём Рымашэўскім.

Болей навін