Актывісты БХД заклікалі дыпламатаў падтрымаць Дашкевіча

30 жніўня 2012 16:47  |  Палітыка

“Звяз на карысць дэмакратыі ў Беларусі” разам з прадстаўніком БХД у Польшчы Анатолем Міхнаўцом звярнуўся ў амбасады краінаў Еўрасаюзу з заклікам паспрыяць на станоўчае вырашэнне справы старшыні “Маладога Фронту” Змітра Дашкевіча.

 

28 жніўня прадстаўнікі арганізацыі занеслі ў Варшаве зварот у амбасады краінаў, якія не маюць сваіх прадстаўніцтваў у Мінску. Перад гэтым, 27 жніўня, звароты праз электронную былі накіраваныя ў амбасады, якія знаходзяцца ў Мінску.

 

Нагадаем, што 28 жніўня адбыўся новы крымінальны працэс супраць лідэра “Маладога Фронту” Змітра Дашкевіча. Яго звінавацілі ў непадпарадкаванні адміністрацыі папраўчай установы. Палітвязню далі год турмы.

Болей навін