Аршанскія актывісты БХД адзначылі бітву пад Воршай (фота)
Напярэдадні ўгодкаў бітвы пад Воршай, якая адбылася 8 верасьня 1514 году, аршанскія актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі адведалі мясьціны, дзе войска ВКЛ перамагло ўтрая большае маскоўскае войска.
“Мы запалілі сьвечкі і разам маліліся за супакой душаў загінулых ваяроў. Зранку малебен, які замовілі прыхільнікі БХД, прайшоў у царкве, а ўвечары памінальная служба прайшла ў аршанскім касьцёле сьвятога Язэпа”, – паведаміў аршанскі каардынатар аргкамітэту БХД Яўген Анішчанка.
Пасьля малебну актывісты скіраваліся на поле Аршанскай бітвы. Гэта тэрыторыя ўздоўж рэчкі Крапівенкі каля вёскі Гацькаўшчына Аршанскага раёну.