У акруговай камісіі ўлёткі БХД назвалі экстрэмісцкімі, а палітвязняў – злачынцамі

11 верасня 2012 07:20  |  Галоўныя навіны

У акруговай камісіі Шабаноўскай выбарчай акругі № 91 лідару Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марыне Хоміч, якая з’яўляецца даверанай асобай Вольгі Кавальковай, адмовілі ў друку ўлётак.

 

Пры гэтым у старшыні камісіі была істэрыка. Ён увесь час крычаў і паводзіў сябе па-хамску, адзначыла Марына Хоміч.

 

Паводле яго словаў, уёткі БХД заклікам станавіцца назіральнікамі на “выбарах” заклікаюць людзей да бунту, а інфармацыя пра палітвязняў накіраваная на падтрымку крымінальнікаў і злачынцаў.

 

Тэкст улёткі можна спампаваць тут: 

 

uletk.doc

Болей навін