У Віцебску да байкоту выбараў далучылася сама прырода (фота)
У Віцебску актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі правялі чарговую акцыю за байкот “выбараў”.
13 верасня яны раскідалі ўлёткі з даху 16-павярховага дома па вуліцы Белабародава. Вецер разнёс іх па ўсіх скрыжаваннях і па плошчы Перамогі.