Слонімскія актывісты БХД заклікалі грамадзян не хадзіць на “выбары” (фота)

14 верасня 2012 11:18  |  Палітыка

У чацвер, 13 верасня, прадстаўнікі Слонімскай філіі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі правялі акцыю “Байкот”.

 

У Слоніме каля гандлёвага цэнтру “Дружба-Слонім” у мікрараёне “Энка” сябры БХД раздавалі мінакам улёткі з заклікам не хадзіць на “выбары”. 

 

Пра гэта прэсавай службе БХД паведміў мясцовы каардынатар БХД Іван Бедка, які таксама браў удзел у акцыі.

 

Слонімскія актывісты БХД заклікалі грамадзян не хадзіць на "выбары" (фота)

 

Болей навін