Cёння ў Марафоне Салідарнасці бард Аляксей Галіч і паказ фільму “Палітвязні” (Відэа)

14 верасня 2012 15:30  |  Палітыка

Сёння на заканчэнне першы тыдня «Марафона салідарнасці» з беларускімі палітвязьнямі выступіць бард, краязнаўца, фальклярыст Аляксей Галіч, а кінарэжысёр Вольга Нікалайчык пакажа свой фільм «Палітвязьні». Запрашаем Вас выказаць сваю салідарнасць а 18-й гадзіне па адрасе Чарнышэўскага, 3.
 
Штодня з 10 па 14 верасня вядомыя музыкі і дзеячы культуры выступалі у падтрымку беларускіх патрыётаў, кінутых за краты, у падтрымку беларускай Салідарнасці. У марафоне ўзялі ўдзел бард Зміцер Бартосік, паэт Славамір Адамовіч, спявак і музыка Зміцер Вайцюшкевіч, мастак Алесь Пушкін, вядомы рок-музыка Лявон Вольскі і са сваім праектам Крамбамбуля. А ўчора Марафон салідарнасьці працягнулі гісторык, прафесар Леанід Лыч, вядомы бард і сябра БХД Андрэй Мельнікаў і бард з Вілейкі Алесь Наркевіч.

 

 

 

 

 

 

 

Не будзь абыякавым! Прыходзь!

Толькі Салідарнасць уратуе нашу Беларусь!

Уваход вольны. У каго есць магчымасць і жаданне можна будзе зрабіць ахвяраванне на дапамогу сем’ям палітзняволеных!

 

 

.[1][2][1]{comment424865520912448_425083420890658}..[1]..[1]..[0].[2]”>6MysDigRrVg]

Болей навін