Актывісты БХД загітавалі БРСМацаў да байкоту “выбараў” (фота)

15 верасня 2012 14:14  |  Палітыка

15 верасня ля Камароўскага рынку праходзіў чарговы пікет Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі за байкот “выбараў”, калі нечакана тамсама ж пачалі збірацца брсмаўцы ў куртках “Белай Русі”.

 

Таксама да рынку прыехалі дзяржаўныя тэлевізіёншчыкі ды прадстаўнікі ўладаў – Макей і Радзькоў. Мэтай дадзенага збору стала імітацыя пікету за “выбары” і фіксацыя яго для паказу па БТ.

 

Разам з тым актывісты БХД скарысталіся сітуацыяй ды раздалі ўдзельнікам правыбарчага пікету ўлёткі за байкот “выбараў”. Як прызналіся брсмаўцы, самі яны не збіраюцца ўдзельнічаць у “выбарах”, бо не бачаць у гэтым сэнсу. На пікет жа прыйшлі па загадзе. Свае курткі ад “Белай Русі” яны патлумачылі проста: што далі – тое і апранулі, паведаміла Вольга Кавалькова.

 

А 14-й гадзіне да Камароўскага рынку прыйшлі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, разам з якімі актывісты БХД зладзілі сумесны пікет салідарнасці з палітвязнямі.

 

Актывісты БХД загітавалі БРСМацаў да байкоту "выбараў" (фота)Актывісты БХД загітавалі БРСМацаў да байкоту "выбараў" (фота)Актывісты БХД загітавалі БРСМацаў да байкоту "выбараў" (фота)Актывісты БХД загітавалі БРСМацаў да байкоту "выбараў" (фота)Актывісты БХД загітавалі БРСМацаў да байкоту "выбараў" (фота)Актывісты БХД загітавалі БРСМацаў да байкоту "выбараў" (фота)

Болей навін