Запрашаем на апошні байкотны пікет БХД ля Камароўкі
Заўтра, 16 верасня, у Менску ля Камароўскага рынку адбудзецца апошні пікет Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі за байкот “выбараў”.
У пікеце возьмуць удзел сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, лідар Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марына Хоміч, Вольга Кавалькова і іншыя.
Падчас пікету плануецца правесці збор сродкаў на пенсію Ярмошынай.
Пачатак а 12:30, Камароўскі рынак. Запрашаем журналістаў і дэмакратычных актывістаў!