У Бабруйску не захацелі зарэгістраваць назіральніка
У Бабруйску на выбарчым участку № 6, які знаходзіцца ў Ленінскім раёне гораду, 17 верасня адмовіліся зарэгістраваць назіральніка. Пра гэта паведаміла магілёўская абласная каардынатарка Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Таісіі Кабанчук
Назіральнік прыйшоў на выбарчы ўчастак, але знайшоў там толькі міліцыянта.
Яны патэлефанавалі сябрам участковай камісіі, але тыя паведамілі, што не будуць рэгістраваць назіральнікаў 17 верасня.