У Менску збіралі грошы на помнік Ярмошынай (вялікі фотарэпартаж)
У Менску 16 верасня ля Камароўскага рынку адбыўся апошні легальны пікет Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі за байкот “выбараў”.
Падчас пікету актывісты БХД заклікалі грамадзянаў пра сітуацыю з палітвязнямі, заклікалі іх байкатаваць “выбары” і рэжым, а таксама правялі акцыю па зборы сродкаў на помнік Лідзіі Ярмошынай “Місс фальсіфікацыя”.
Агулам за тры апошнія дні правядзення пікетаў актывісты БХД раздалі 5000 улётак з адрэсам палітвязняў і інфармацыяй пра фальсіфікацыі выбараў.