Участковая камісія адмовіла ў дзвюх прапановах назіральніка ад БХД
Актывісту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Антосю Вусовічу, які з’яўляецца назіральнікам 136-м выбарчым участку 94-й выбарчай акругі, участковая камісія адмовіла ў дзвюх прапановах.
Назіральнік прапановаў весці падлік галасоў асобна па скрынях з датэрміновага галасавання, дня галасавання і галасавання на даму. Таксама ён хацеў заставацца на выбарчым участку і ў ночы, каб сачыць за скрыняй для датэрміновага галасавання. Але ў абедзвюх прапановах яму адмовілі.
“Адмовы па гэтых прапановах сведчаць, што “выбары” не збіраюцца праводзіць адкрыта. Замест гэтага іх збіраюцца фальсіфікаваць”, – адзначыла лідар МХД Марына Хоміч.