У Магілёве на сустрэчу БХД з замежнікамі ўварваліся міліцыянты
18 верасня ў Магілёве пад час сустрэчы моладзі БХД і АГП з замежнымі калегамі, у памяшканне дзе праходзіла сустрэча, уварваліся прыйшлі прадстаўнікі КДБ і міліцыянты. Апошнія прадставіліся супрацоўнікамі міграційнай службы.
У выніку замежныя сябры былі затрыманы, ад беларускіх жа маладзёвых актывістаў патрабавалі пісьмовыя тлумачэнні, з якой мэтай яны знаходзіліся у гэтым памяшканні, паведаміў намеснік кіраўніка магілёўскай філіі БХД Алег Аксёнаў.
Лёс затрыманых замежных сяброў спрабуюць удакладніць магілёўскія праваабаронцы.