У Менску прайшоў брыфінг назіральнікаў ПА АБСЕ і БДІПЧ АБСЕ
У Менску 22 верасня прайшоў брыфінг кароткатэрміновых назіральнікаў ПА АБСЕ і доўгатэрміновых назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ, прысвечаны хадзе выбарчай кампаніі і ацэнцы выбарчага працэсу. Удзел у брыфінгу ўзяў сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.
Галоўнае пасланне, якое агучыў Віталь Рымашэўскі, – тое, што самым галоўным крытэрам ацэнкі “выбараў” павінны быць папярэднія ўмовы іх правядзення:
1. самыя небяспечныя для рэжыму людзі пазбаўленыя магчымасці ўдзелу ў “выбарах” (знаходзяцца за кратамі, на эміграцыі, асуджаныя);
2. нерэгістрацыя ў пяты раз Партыі БХД і ў выніку фактычнае пазбаўленне яе магчымасці ўдзельнічаць у выбарчым працэсе;
3. арышты, суды і затрыманні актывістаў і прыхільнікаў кампаніі байкоту.
4. завышэнне яўкі на выбарчых участках.
Заўвагі Віталя Рымашэўскага ўдзельнікі брыфінгу сустрэлі з цікаўнасцю.