У затрыманага у Берасці Уладзіслава Бароўскага канфіскавалі 700 улётак за байкот

22 верасня 2012 11:14  |  Палітыка

Актывіста Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Уладзіслава Бароўскага, якога затрымалі 21 верасня ў Берасці, адпусцілі праз тры гадзіны як няпоўнагадовага. Пра затрыманне і ўтрыманне ён распавёў прэсавай службе:

 

“Мяне затрымалі каля 19 гадзін вечара, калі я распаўсюджваў улёткі “За Байкот “выбараў”. Калі я выходзіў з чарговага пад’езду мяне адразу скруцілі мужчына ў цывільным і міліцыянт у форме. Потым я даведаўся, што ў цывільным быў опер, а ў міліцыянцкай форме – маёр міліцыі.

 

Мяне пасадзілі ў машыну шэрага колеру і адвезлі у Маскоўскі РАУС. Пакуль я сядзеў у РАУС Маскоўскага раёну, у мяне шмат разоў запытвалі, колькі мне “заплацілі” за гэтую працу. Акрамя гэтага, знайшоўся і міліцыянт, які цікавіўся, як я стаўлюся да болі.

 

Калі прыехаў міліцыянт з Інспекцыі по справах няпоўнагадовых на мяне склалі пратакол і сказалі, каб я чакаў, пакуль мне патэлефануюць і выклічуць у інспекцыю.

 

Увогуле з моманту затрымання і да моманту, калі мяне адпусцілі, прайшло 3 гадзіны і каля 15 хвілін. Маім бацькам патэлефанавалі, калі прайшло ўжо 2 з паловай гадзіны з моманту затрымання. У мяне канфіскавалі каля 700 улетак за байкот “выбараў”, тканіну з налепленым белым скотчам у выглядзе сімволаў, падобных да кірылічных сімвалаў, і балончык з фарбай”.

 

Нагадаем, што ў Берасцi падчас раздачы байкотных улётак затрыманыя актывісты БХД Уладзіслаў Бароўскі і Паліна Панасюк.

Болей навін