У Бабруйску на 44-м участку прагаласавалі толькі 2,5% выбаршчыкаў
У Бабруйску на 44-м участку 78-й акругі па стане на сярэдзіну 22 верасня прагаласавалі толькі 27 чалавек, ці 2,5% ад агульнай колькасці зарэгістраваных выбаршчыкаў. Пра гэта паведаміў акрэдытаваны на ўчастку назіральнік ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
Пры гэтым, паводле яго словаў, такія самыя лічбы былі афіцыйна прадстаўленыя і ўчастковай камісіяй.
Разам з тым, як павеадміла лідар Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марына Хоміч, у Менску масавае накіраванне на датэрміновае галасаванне атрымалі студэнты-гісторыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту.
У Слоніме ж, як паведамляецца, да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні грамадзянаў заклікаюць нават у ЖЭСах і паліклініках, калі туды звяртаюцца слонімцы.