На Меншчыне заклікалі не гуляць з дыктатарам (фота)
На паштовую скрыню Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі прыйшоў ліст ад чытача адносна палітычнай акцыі, якую ён правёў у адной з вёсак Менскай вобласці.
Чытач распаўсюдзіў па вёсцы ўлёткі, у якіх праінфармаваў вяскоўцаў пра немажлівасць правядзення ў Беларусі Чэмпіянату свету па хакеі, калі ў краіне ёсць палітвязні і няма свабоды слова ды сумленных выбараў.