Віктар Івашкевіч: калі лічыш сябе грамадзянінам – не ідзі на “выбары” (відэа)
Беларускі грамадскі дзеяч, палітык Віктар Івашкевіч лічыць, што сённяшнія “выбары” ў Беларусі нельга назваць выбарамі. Павдле яго словаў, гэта падман і фальсіфікацыя.
“Байкот “выбараў” – гэта прынцыповая пазіцыя, якую павінен заняць любы грамадзянін Беларусі, калі ён лічыць сябе грамадзянін”, – сказаў ён.
Віктар Івашкевіч адзначыў, што ад байкоту гэтых “выбараў” у краіне не падзе дыктатура, але ён можа стаць першым крокам да змены сітуцыі ў Беларусі.
Пры гэтым ён заявіў, што 23 верасня пойдзе на выбарчы ўчастак, бо збіраецца фіксаваць байкот грамадзянамі гэтых “выбараў”.